Ад уроку 6

Першым разам, гасподнім часам. Зара-зараніца, гасподня памашніца, як ты загараеш, так ты сунімаеш свае ўрокі: бацькіны, маткіны, бабіны, дзедавы, цёткіны, дзядзькіны, мужчынскія, жаноцкія, дзявоцкія, хлапоцкія, сера вока, сіне вока, чорна вока. Выхадзіце, урокі, з касцей, з машчэй, з русых кос, з ярых воч, і з печа­ней, і з костачак. і з пальчыкаў, і з усіх сустаўчыкаў, і з буйнай гала­вы, і з красныя крыві, з гарачых мазгоў. Ідзіці вы, урокі, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды. Там вам гулянне, там вам красаванне, а рабу божаму младзенцу (імя) на паляпшанне. Па еты час, на ету гадзіну па касці не хадзі, касці не ламі, сэрца не тамі, буйну галаву не крышы, прылюбі, Госпадзі, мой дух.