Ад рожы 7

Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся. У полі тры дарогі, на іх - краскі: жоўтая, зялёная, красная, чырвоная, бурдовая, белая, розавая. У Чысты чацвер рана ішла прэсвятая Ульяна рожу паламала краскі патаптала к Госпаду Богу падхадзіла Госпада Бога прасіла: - Прымі ету рожу, ад етага чала­века калючую, гаручую, ламучую, свярбучую, урошную, прыгаворную, смешную, уцешную, вадзяную, ветраную. Выгаварваю з буйнае галавы, з румянага ліца, з шчырага сэрца, з касці, з касцей, з машчэй, з усіх печаней, з костачак, з красныя крыві, штоб касцей не ламала, сэрца не таміла, буйнаю голаву не крышыла Бог мой, прылюбі ты дух мой. Амінь.