Ад скулы 11

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся. Выгавараю етага чалавека скулу ўрошную, прыгаворную, уцешную, смешную, вадзяную, ветраную, калючую, гаручую, ламучую, свярбучую, балючую. Выгавараю скулу ў раба божага (імя) скулу-бялуху, скулу-краснуху, скулу-чарнуху, скулу-буруху, скулу-паніжніцу, скулу-лазавіцу, скулу-куставіцу, скулу рассыпную. Скулухна-бурухна-матухна прашу цябе, упрашаю ад етага чалавека і ўмаляю з краснае крыві, з бурага мяса, з сініх жыл, з белае касці, з жоўтага мозгу. I скулухна-бурухна, прашу цябе, упрашаю і уматяю, ад етага раба божага чалавека высылаю на цёмныя лясы, на шырокія даліны, на глыбокія каляіны. Рассыпся там чорным макам па старанам на цемным лясам, па шырокім далінам, па глыбокім каляінам. Там табе пярыны пуховыя, падушкі цюлсвыя, пасцілкі шаўковыя. Там табе і спачываць, а ў етага чалавска на вечны век скулы не бываць. Амінь.