Замова-малітва ад 12 хвароб

Прыгаворваюць на воду, водзяць рукою, як бы стрыгуць нажніцамі:

 - Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь. Устану я, благаславуся, пайду, перакрашчуся, із дзвярэй у дзверы, із варот у варота, ва чыста поле. Як ва поле чыстам стаіць цэркаў. У цэркві стаіць святы прыстол, на прыстоле том сядзіць Матушка Прысвятая Багародзіца. Сядзіць яна са крастом златым, заступае і памагае дванаццаці скорбям і дванаццаці балезням. Пайду, памалюся, Матушке Прысвятой Багародзіцэ пакланюся. Як у моры сінім да на крутым беразе ёсць Алатыр-камень, на камне том расце кукіш-трава, калі згрызаеш і зкусаеш усе валасы медныя, усе зубы жалезныя, усе глаза жамчужныя, усе вушы бісерныя, так згрызі і зкусай з раба божага (імя) з галавы, з мозгу, з горла, з ліца, з рук, з ног, з нутра, з белага лягка, з печані чорнай, з сэрца рацівага, са ўсяго цела белага шчапоты, ламоты, скорбі, балезні, урокі, прызоры, сграхі, перапалохі, ветраныя пераломы. Вятры буйныя, віхры чуйныя, ад чорнай нямоты, ад радзімца, ад чорнага, чаромнага, ад рабёнка малага, ад буланага і санцінага. Дванаццаць ангелаў, сніміце і ўнясіце з раба божага (імя) з галавы, з мозгу, з ліца, з горла з рук, з ног, з нутра, з белага лягка, з печані чорнай, з сэрца рацівага, ад чорнай нямочы. ад радзімца, ад бабы-самакруткі, ад двоемужнай, ад троемужнай. Дванаццаць ангелаў, сніміце і знясіце за дванаццаць гор Саянскіх, зачыніце замкамі ялецкімі. Будзь, мой загавор, крэпак і лепак, крапчэй камня калёнага, астрэй нажа булатнага. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь, амінь.