На добрыя роды 2

Чэраз поле чыстае, чэраз мора быстрае шла Маць Прачыстая. Там яна траўку рвала, вадзіцу брала, рабу божую Ганну ўсё цела падмывала і ў мора спускала. Як па мору вадзіца разыходзіцца, так штоб у рабы божай Ганны косці разыходзіліся. Я не знаю, сам Гас­подзь Бог знае і нам памагае. Я - з словам, Гасподзь - з помаччу і Святым Духам.