На добрыя роды

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Матцы пакланюся. Ішоў Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс, за ім Прачыстая Матка ішла, у правай руцэ залатыя ключы нясла. Сустракае Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс. - Куды ты, Маць Прачыстая, ідзёш? - Iду я парадніцу адведаці і младзенца з жывата выпускаці. Ці ты ж, младзенец, ці младзtнка, пара табе з жывата выхадзіці, парадніцы кроў разліці. - Прашу я цябе, Прачыстая Маць, к сабе на помач з сваей правай рукою.