Ад спуду 7

Перад замовай бяруцъ нож, і калі чалавек сядзіць на стуле, бабка-шаптуха павінна чытаць замову і гаварыць такія словы:

- Першым разам, лепшым часам.

Пляваць убок тры разы. Нажом над головой ставіць крыж. Затым:

- Другім разам, лепшым часам... і трэцім разам, лепшым часам...

Шаптуха павінна гаварыць пасля абеду:

- Дуб стаіць па полі, на том дубе сядзіць птах. Як таму птаху ў полі не лятаці, так таму дзіцяці век спуду не бываці. Амінь.

Тры разы.