Ад хваробы вачэй

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Прачыстай пакланюся. Хадзіў па ржышчу, па ярышчу, скалоў вочка на ржышча, на ярышча. Ходзіць ен, плача, рыдае. Ідзе Maui Прачыстая насустрэчу:

- Чаго плачаш, рыдаеш?

- Хадзіў па ржыш­чу, скалоў вочка на ржышча, на ярышча схвацілся бяльмішча.

–Так, не плач. Будзе ехаць святы Юрый на сівым кані, будзе за ім бегці тры харты: адзін - белы, другі - серы, трэці - чорны. Белы -бяльмо зганяе, серы - таску з'ядае, чорны - калёса сунімае. Амінь.