Ад залатніка 10

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачысце пакланюся. Ішоў залатнік мостам, залатым мостам, залатым кійком папіраўся, залатым поясам падперазаўся. У канцы масту сасна стаіць, на той сасне раса вісіць. Як расе не абсыпацца, залатніку 3 месца не сустаць, пад грудзьмі не падпіраць, на бакі не раздзімаць. Стаць яму на месцы ў залатым крэсле да слушнага разу, да гасподняга часу. Амінь.