Ад жывата 3

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Гос­паду Богу пакланюся. За полем, за морам, за каменем там сяло гарыць. Ішла Прачыста Божа Маці сяло тушыць. Не сяло тушыць, а ятрась гасіць, пабітае, пасечанае, папаленае, штоб не ятрылася ні з усхода, ні пад поўдзснь, ні маладзіком. Амінь.