Ад прыстрэку

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Ма­церы Божай пакланюся. Святы прыстрэк, святая намаўка, тут табе па (імя) целу не хадзіць, косці не марыць, жылак не тыркаць, крыві не разліваць. Ідзі за ціхія вятры, за сінія воды, дзе вецер не вее, дзе калінка не спее, там сядзіць пані на залатым крэсле, добрыя мыслі мае, (імя) не забывае. Амінь.