Ад нарадкі 2

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Госпа­ду Богу пакланюся. Святая Прачыста, дапамажы. Каля мора-акіяна стаіць дуб кучаравы, на тым дубе стаіць чорны воран - крылля залатыя, дзюбка медзяная, кіпці сталяныя. Ах ты, вараночак, не гуляй, ідзі ж ты з раба божага (імя) нарадку выганяй. Ты ж кіпцікамі выдзірай, крыллямі вымятай, а дзюбачкай выклёўвай. Амінь.