Ад урокаў 3

На моры-акіяне стаіць дуб, пад тым дубам сядзяць тры дзявіцы, а то не дзявіцы, а родныя сястрыцы. Адна - шыла, другая - пашывала, а трэцяя - урокі і ўлёкі, і спугі-палохі вынімала. Амінь.