Ад крыксаў

Устану я, раб божы, блаславясь, пайду, перахрысцясь, з хаты ў ха­ту, з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты. пад усход, пад усходнюю старану. Пад усходнай стараной ходзіць маці ранішняя зара Марыя, вячэрняя зара Дар'я, маці-сыра зямля Пелагея і сіне мора Елена. Да іх я прыйду бліжэй, пакланюся ім ніжэй. Прыйдзі ты, маці зара ранішняя Марыя і вячэрняя Даря, да раба божага, да младзенца (імя), вазьмі ты ў яго палуношніка і шчакатуна з белага цела, з гарачай крыві, з сэрца, з усёй плоці, з ясных ачэй, з чорных брывей, з усяго чалавечага саставу, з кожнай жылачкі, з кожнай костачкі, з сямідзесяці сустаўчыкаў. Панясі ты іх за горы высокія, за лясы драмучыя, за мара шырокія, за рэкі глыбокія, к шчупаку-бялуге ў зубы. Знясі ты яе ў мора сіняе! Шчупак у моры, язык у роце, замок у небе, а ключ у моры. Замкнуў і ключ у валу бросіў!