Замова на сціханне крыві

Ехаў чалавек стар, конь пад ім кар, па лугах, па дарогах, па лясах. Ты, маць-кроў жыльная, цялесная, астанавісь, назад вярнісь. Стар чалавек цябе замукает, на пакой сагравает. Як каню яго вады не стала, так бы цябе, кроў-маці, не бывала. Слова мае моцнае!