Ад зубнога болю 7

На моры, на акіяне, на востраве на Буяне стаіць апостальская царква, стаіць Маці Прысвятая Багародзіца і прыпадобны Анціпій, зубны цаліцель. Ен просіць і моліць угоднікаў божых аб рабе божам (імя), як бы ў вас, угоднікі божыя, зубы не балелі, так бы ў ра­ба божага (імя) зубы не балелі. У імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.