Ад ліхаманкі 3

Ты, ліхаманка, сукіна дочка, Ірадава дочка, загубіла Івана Прэдцечу праз сваю пляску - зрубілі яму галаву, але ж цябе тая святая галава пракляла і паслала харчавацца каля лесу, каля куста, каля каня. Ты ступай, ліхаманка, ад раба божага (імя), я цябе высылаю, праклятую - ступай ты ні сцяжынкамі, ні дарогамі, усё патокамі, крывымі загародкамі на лясы драмучыя, там і жыві-пажывай, ды назад не бы­вай. Еш камароў і мошак, а раба божага (імя) пакінь. Амінь.