Ад ліхаманкі 2

На гарах Афронскіх стаіць дуб махрэцкі, пад тым дубам сядзяць трынадзесяць старых са старцам Пафнуціем. Ідуць да іх дванадзесяць дзявіц проставалосых, простапаясаных. Запытаўся старац Пафнуцій у трынадзесяці старых: "А хто гэта ідзе да нас?" Адказалі яму дванадзесяць дзявіц: "Мы цара Ірада дочкі, йдзем на ўвесь свет косці знабіць, цела мучыць". Тады сказаў сгарац Пафнуцій сваім старым: "Адламіце па тры пруты, якімі станем іх біць, па тры золкі ранішніх, па тры золкі вячорніх". Узмаліліся дванадзе­сяць дзеў да трынадзесяць старых са старцам Пафнуціем. Але тыя іх не слухаюць, а б'юць, кажучы: "Ой, дванадзесяць дзявіц, будзьце вы, трасуніцы, вадзяніцы, паслабленыя і жывіце на вадзе-студзяніцы, у свет не хадзіце, косткі не знабіце, цела не мучце". I пабеглі дванадзесяць дзявіц да вады-студзяніцы, трасуніцамі, вадзяніцамі, паслаблепымі. Замаўляю я раба (імя) ад ссушэння ліхаманкі. Будзьце вы прокляты, дванадзесяць дзявіц, у тартарары! Атыйдзіце ад раба божага (імя) у цемныя ляса, на сухія дрэва.