Ад рожы

Трэба чытаць на ўтраняй і вячэрняй зорцы. Но сначала прачытаць абрашчонне:

- Госпадзі, Прасвятая Багародзіца, памагі рабу божаму (імя).

Затым чытаюць:

- Белая белавушка, красная красавушка, не балі, не калі, не шумі, не паддавайся ні ў шырыну, ні ў глыбіну. Ад рабы божай (імя) атдаляйся ў бальшыя вароты, у поле, у сіняе мора, там падушка пяровая і пярына пуховая, туда атдаляйся. Па сей дзень, па сей час, па мой нагавор. Памошчніца не я, памошчніца мая Маць Прас­вятая Багародзіца. Амінь.

Перакрасціць бальное месца, закрыць краснай трапкай.

Запісанаў в, Хракавічы ад Фясько Варвары Іванаўны, 1926 г.н., студэнткай Фуре А. (з сшытка)