Ад залатніка 9

Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Залатнік-залатнічку, божы памачнічку; па касці не хадзі, касці не ламі. Ідзі на свае месцечко, на золотое крэслечко. Там табе кубачкі наліваныя, столікі засціланыя, паненачкі гуляюць, цябе на места пасажаюць. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.