Супраць крыві

Устану, благаславясь, пайду, перакрасцясь, у чыстае поле, па сіне мора. У чыстам полі, на сінем моры сіні камень. На ём конь кары. На кане сідзіць челавек стары, дзержыць в руках голку залатую, нітку шалковую, шые рану, зашывае, кроў руду ўнімае, шчамоту, ламоту вынімае, прызоры, прыкосы выганяе от раба божага (імя). Ты, кроў, стань, ні цякі і ні кань у раба божага (імя) во векі веков. Амінь.

Чытацъ тры разы, абводзячы іголкай трыжды вакол раны. Іголку кінуць у раку.