Ад прыстрэку і ад ядрасці

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Было ў бацькі тры сыны. Адзін паехаў туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее. Там на беразе чорнага - белы камень. Ён сёк не рассёк. Паехаў другі: сёк-сёк - не рассёк. Паехаў трэці: сёк - не рассёк. Я пайду, белы камень рассяку, ад рабы божай (імя) прыстрэк і ядрасць адніму. Амінь, амінь, амінь.

Чытаць на ноч тры разы, паўтараючы дзевяць раз. Замаўляцъ пад абразамі, хрысцячы занядужаўшага чалавека і хрысціцца самому. Сядзець за спіной хворага