Прыстрэк з ачэй

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Прачысце пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Выйду на дарогу - йдзе дарогаю калека.

- Куды йдзеш, калека?

-Іду да(імя).

- Не йдзі туды. Ідзі на чорна мора. На чорнам моры - чорны вол. Згані яго, зпары яго, зкалі яго, згані яго туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее. Амінь.

Замаўляць тры разы (раніцай, увечары і настутнай раніцай), паўтарыць тры разы. Чытаць пад образом, хрысцячы чалавека, у якога прыстрэк, і хрысціцца самому. Чалавек, які замаўляе, сядзіць пазадзе чапавека, у якога прыстрэк.