Ад скулы 6

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь. Святая Маць на прыстоле стаяла, усяму свету памагала, памагі, Божэ, (імя) скулу выгаварыць. Выгаварваю скулу белую, скулу красную і скулу-скуліцу, красную дзявіцу. I скулу выгаварываць з белых касцей, з буйнай галавы, з ушэй, з ачэй, каб касцей не ламала, гарачкай не паліла, холадам не трусіла, серца не сушыла, а сёння дзень ні пятніца і ты, скула, ні ядрыцца. У сіняга мора стаяў луб на двенаццаць какатоў, на двенаццаць варатоў, на двенац­цаць ветак, на каждай веткі па двенаццаць красак. Там тры дзявіцы гулялі, тыя краскі парвалі, тымі краскамі скулу павылечвалі (імя). Ідзі, скула, на мхі, на балоты, там сталы засланыя, кубкі налітыя, будзеш піць і гуляць, і ў балоце лажыцца спаць. Амінь.

Замаўляць тры разы пад образом, паўторваючы замову дзевяць разоў. Чалавек, які замаўляе, сядзіць пазадзе хворага Замаўляць раніцай і ўвечары.  Дапамагло Дзікун Л.