Ад спалоху

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Прачысце пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. А на полі стаіць іва, на той іве - сухі дуб без карэнпя, без галля, без лісця, без вярха. На том дубе сідзіць пташка без пер’яу, без крыльцаў, без ножак, без кіпцяў, без дзюбкі, без галоўкі. Як табе, пташка, нідзе не лятаць, так (імя) раждзёнай, хрышчонай ні пуду, ні жыту, ніякай балезні не відаць. Спаць, гуляць і прыбываць.

Замаўляць тры разы (раніцай і на ноч), паўтараючы дзесяць раз. Замаўляць, седзячы пад образом: чалавек, які замаўляе, сядзіць пазадзе спалоханага чалавека.