От прыстреку (ізглаз)

Прошу цябе. Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Бо­жая, прыступіце і памажыце (імя). Ішов Ісус Хрістос з высокіх небёс, колам распінае, мясом расцілае, прыстрэкі і перасуды ўгаварывае. 12 агнев і 12 полымев, тут вам не бываці, у рабы божага (імя) прыстрэку і пераходу не бываці. Гавару, угаварываю прыстрэк мужчінскі, жаночі, рабочі, панскі, цыганскі, жыдовскі, солдацкі і всякі. Моі слова, Гасподняя помошч (тры раза).