Ад п’янства

У імя Атца і Сына і Святога Духа (два разы), хмель і віно, выйдзі на хуткую воду, на якой людзі не ездзяць, ад раба божага (імя). Хмель і віно, ідзі на буйныя вятры, які вецер па дальнасці ходзіць. У імя Атца і Сына і Святога Духа. Прычапісь да ліхога чалавека, які на (імя) ліха думае. Да таго прычапісь, які дабра не зробіць і не жадае, ад мяне ва векі адвяжысь. У імя Атца і Сына і Свя­тога Духа. Амінь.