Ад зубу

- Месяц, князь малады, у цябе рог залаты. Ці быў ты на тым свеце, ці бачыў мёртвых душ?

- Быў, бачыў. Мёртвыя ляжаць, ляжаць ціха.

- А ў іх зубы не баляць?

- Не.

- Няхай не баляць і ў мяне.