Ад зубнога болю 5

Іду я ні вуліцаю, ні дарогаю, а па пустым завулкам, па вурагам, па каналам. Насустрач мне заяц. - Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай свае мне, а мае вазьмі сабе. Iду я ні сцяжынкаю, ні дарогаю, а цёмным лесам, сырым борам. Насустрач мне серы воўк. - Воўча ты воўча, дзе твае зубы? Вось табе мае зубы, а ты аддай мне свае. Iду я ні зямлёю, ні вадою, а чыстым полем, квяцістым лугам. Насустрач мне старая баба. - Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай мне свае выпалыя. Замаўляю я зубы крэпка-крэпка ў раба (імя) па сей дзень, па сей час, на векі вякоў. Амінь.