Ад зубнога болю 4

Месяц ты, месячык, срэбныя рожкі, златыя ножкі. Зыдзі ты, ме­сяц, здымі маю зубную скорбь, унясі боль пад воблакі. Мая скорбь ні мала, ні цяжка, а твая сіла магуча. Мне скорбі не пералесць, а тваёй сіле перанесць. Вось зуб, вось два, вось тры - усе тваі, вазьмі маю скорбь. Месяц ты, месячык, укрой ад мяне зубную скорбь.