Ад залатухі

Бальнога трэба ўзяць на калені і гаварыць тры ўтра падрад: На моры, на акіяні, на остраве Буяні ляжыць камень сарака сажань, а на етым камні сядзіць дзявіца, прыдумывае залатуху. Залатуха-краснуха, табе тут не быць, табе тут не жыць і касцей не ламіць, суставаў не гнаіць. Амінь.

Запісанаў в. Яміцы ад Карлюк Ніны Цімафееўны, 1937г.н., студэнткай Рубіс А. (2003 г.)