Спуг

Перакрысціцца тры разы, а як закончыш, трэба здуць, сплю­нуць, здуць, сплюнуць і г.д. Гаварыць сзадзі:

- Крэст пада мною, крэст нада мною, атступі, вражэ, чатырох углоў, пецярых дзвярэй. Бог ідзе - сам Гасподзь Бог з ангеламі сцерагі мяне, каб я нікога не баялася і нікога не пугалася: ні змея, ні звера, ні страха, ні праха і ні ліхога, і ні плахога, штоб ішла, весялілась, каб рай тварыўся нада мною.