Для добрых радзін жанчын

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Прачыстая Божая Маці з прыстолу уставала, рабе божай (імя) пома­чы стала, залатыя ключыкі дзяржала, царскія вароцечкі адмукала. Косці-мосці, разыйдзідеся, а ты, дзіцятка, на гэты свет явіся. Госпадзі, памажы, прыступі ды хутчэй асвабадзі. Амінь, Госпадзі.