Ад удараў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Прачыстая Божая Маці з прыстолу уставала, рабе божай (імя) по­мачы стала, удар шаптала. Вдарнічку, пакоціся па бурачнічку, не всхожайся не ў дзяньку, не ў маладзічку, не ў прекросе. Больш табе, удару, не схожаці ніколі, сколькі ў гаду празнікаў, столькі прыдзе памочнікаў. Амінь, Госпадзі.