Ад залатніка 8

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыстай Божай Матцы пакланюся. Прачыста Божа Маці, прыступі, да мой дух палюбі залатніка ўгавараці. Загаварваю залатнік ступны, стрывожаны, калючы, падзіўны, прыгаворны, дзявочы, жаночы, хлапечы. Дванаццаць разоў загаварваю і замаўляю не гарэць, не балець, не ламаць і жыл не сушыць. I цары, і каралі б'юцца, сякуцца і зноў уціхамірваюйца. Так і ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся і ўціхамірвайся. На сваё месца станавіся, якое табе Госпад Бог паказаў. Уніз не хадзі, касцей не ламі, раба божага (імя) не сушы. Як чорны мак пасеўны, так і ты, залатнічок, пяром угору ўзнімайся, на сваё месца станавіся, не вышэй і не ніжэй пупа. Як па небе маладзічок і зоркі вакруг свету ходзяць, расходзяцца і на сваё месца становяцца, так і ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся, свайто месца пільнуйся і на сваё месца станавіся - ля пупа, ля пупа, ля пупа.