Ад залатніка 7

Госпадзі Божа, памажы, прыступі, свята Прычыста, свята нядзелька, свята субота хрыстовая. Я прыступаю, Мар'янінай Лідзе залатнік угавараю. Залатнічку, божы памачнічку, сядзь на свае месцечка, на залатэ крылечка, там табе будзе піценьечка, едзеньечка, столікі накрываны, кружачкі наліваны.

Дзевяць раз.

Запісачаў в. Кельна ад Уласавай Марьи Паўлаўны, 1928 г.н., Шляга Валянціны Іеанаўны, 1932 г.н., Гаўрыловіч Сцеяаніды Цімафееўны, 1919 г.н., Сінкееіч Валянціны Іванаўны, 1924г.н., студэнткай Пяшэвіч А. (2003 г.)