Ад бяссонніцы

Госпадзі Божа, памагі, прыступі, свята Прычыста, свята нядзелька, свята серада хрыстовая. Я прыступаю, начнічышча ўгавараю, дзецівы начнічышчы, ідзіце. Ідзіце вы, начнічышчы, у чыста поле. Там, у чыстым полі, стаіць хвоя. Пад таею хваею Волік крывае, поўначы дажыдае (тры разы). Я прыступаю, начнічышчы ўгавараю. Дзецівы начнічышчы, ідзіце. Ідзіце вы, начнічышчы, у чыстае поле, там у чыстым полі стаіць хвоя, а пад таею хваею конік ржэ, поўначы жджэ (тры разы). Я прыступаю, начнічышчы ўгавараю. Дзецівы начнічышчы, ідзіце. Ідзіце вы, начнічышчы, у чыстае поле, там у чыстым нолі стаіць хвоя, на той хвоі пеўнік спявае, поўначы дажыдае (тры разы).