Ад лішая

Пры замаўленні лішая ўзяць мезенцам "поту" з акна і вадзіць па лішаю проціў сонца, а на апошніх словах замовы зрабіць па лішаю пальцам крыж. Гэта ж зрабіць і  на суку ў сцяне. Паўтараць тройчы пры ўсходзе і заходзе сонца:

- Iдy я ў гумно і бяру палову, і свінням мяшаю, а ты, лішай, ра­бу божаму не мяшай і выхадзі з яго із касцей, із машчэй, із ясных ачэй, із гарачай крыві, із усяго целясі, із чыстага цела і карэнне не пускай. I здымала цябе Маці Божая духам сваім, і ссылала цябе на мхі і на балаты, і на дзікія ліодзі. Там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных, і белых, і лупленых, і кале­ных, і падзіўных, і преступных, і пасмешных, і ветраных, і вадзяных, і знаюшчых, і не знаюшчых. I, цур, цябе, хрышчонага, нараджонага!