Ад ляку

Купаюць дзяцей у колядным попеле. Робяць галачкі з пеплу на гарэлцы і качаюць на жываце. Замаўляюць водуў пчяшцы, на яе дзьмухаюць. Пляшку ставяць уверх дном і змываюцъ дзіця. Качаюць на жывату, галоўцы, грудках сырым яйкам, а затым выліваюць яго ў шклянку. Калі дзіця спужанае, на яйку паднімаюцца нібы туман, стаўбы.

- Першым разом, гасподнім часом. Я - з словамі, а Гасподзь -з помаччу. Прыступі ка мне, царыца нябесная Багародзіца, і памажы мне ляк выгнаць. Добры дзень табе, ляк, ты сцень не хадзі, ты, ляк, ні ўначы, ні ўдзень. Завяжы ты свае вочы, не хадзі ты ні ўдзень, ні ўночы, ляк ты каціны, гусіны, сабачы, авечы, чалавечы, цыганскі. Ад чаго ты, ляк, узняўся? Ці ты з вады, ці ты з зямлі, ці ты з уроку, ці з прыгавору? Выйдзі ты, ляк, з касцей, з масцей, з ярых вачэй, з буйной галавы, з жоўтае крыві, з румянага ліца, з радзімага жывата, і з рук, і з ног, з усіх жылачак раба божага (імя). Тады ж ты, ляк, пужаў і паліў, і смаліў, і спакою не даваў, як мяне не знаў. А як стаў жа ты мяне знаць, перастань жа ты хрысціянскіх дзяцей пужаць і рабу божаму спакою не даваць і прыстрэкі наганяць. Настаў жа ты, Госпадзі, балезнь лёгкую, як мой дух.