Ад зубнога болю 3

Замова гаворыцца тады, калі чалавек первы раз пабачыць маладзік. Перакрасціцца і  не саступаючы з места і паглядаючы на сярпок, прагаварьщь тры разы замову з упамінаннем маладзіка. Нельга замову шаптаць под строкой, а на дварэ, відам да месяца, а калі яго няма - пазіраць на неба. Можна стаяць на крыльцэ. Нават лепей, калі хворы стане нагамі на камень, можна ўзяцца за дубовы капок. Замаўляць на вадзе ці на хлебе:

- Маладзік мачады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, мне паказаўся. Табе - цёмны ночьг, а мне - светлы очы. Табе - на высату, мне - на красату, табе - на ўбытак, а мне - на прыбытак. Пытаўся стары ў маладого, ці баляць зубы ў мяртвого. Не баляць у смерці і ў мяне да смерці.