Ад крыксы

Госпадзі Божа, прыступі, Госпадзі Божа, памажы, свята Пры­чыста, свята нядзелька, святы аўторак хрыстовы. Я прыступаю, Танінай Олі крыксы ўгавараю. Добры вечар, лесавы, дабравы дзеду, здарова, дамава, дабрава баба. Кажуць, е ў цябе сын Васіль-крыкун, а ў мяне дачка Оля-крыкуха. Пасватаемся, пабратаемся. Аддаю за твайго сына Васіля ўсе Оліны крыклівіцы, шоб твой сын Васіль не спаў, не гуляў, супакою не маў. Мая дачка Оля спала, гуляла і супакою мала. Лісцейко, березейко, галейко, галейком прасцінаю, лісцейком накрываю, шоб твайму сыну Васілю было мякка спаць.