Ад залатніка 6

Залатніча-божы чалавеча, стань на сваім месцы, там табе будзе і піценне, і ядзенне. Я цябе не ўмаляю і не ўбаўляю, толькі ўмаляю прыстрэк мужыцкі, парабоцкі, дзённы, начны, паўночны. Не хадзі, боль не твары, спакою дай.

Пасля прамаўлення таму; хто прамаўляў, плюнуць убок, а хвораму - здвінуцца з месца.

Запісанаў г. Жыткавічы ад Бандзюк Вольгі Нікалаеўны, 1941 г.н.