Ад дзіцячай хваробы

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Маце­ры Гасподняй пакланюся і табе, ранняя зорачка-зарыца, начная памачніца, стань нам на помач. У горадзе Іерусаліме стаіць прыстол, за тым прыстолам сідзят тры браты-волаты. Прыходжае к ім патайнік Анцібал: - Чаго, братцы, тут седзіцё? Хадзіце з Лены балезнь выганяць. Балезнь злую, балючую, калючую, трасучую. Вы бярыце яе ды нясіце ж яе на гару Сіянскую. на ваду арданскую, дзе Ісуса Хрыста абмывалі. Етаму младзенцу помаччы давалі. Амінь.

Малого садзяць спіной да сябе і чытаюць замову. Прамаўляецца 3 разы на ўтрашняй ці вячэрняй зарніцы. Хворы не павінен размаўляць, вітацца, пакуль не дойдзе да дому.

 Запісанаў в. Малевіцкая Рудня ад Марозавай Надзеі Шкалаеўны, 1931 г.н., студэнткай Куцень Т.