Ад скулы

Першым разам, лепшым часам, Госпадзі, прыступі, дапамажы скулу лячыць. Скула-скуліца, красная дзявіца. Чаго ты ўзнялася, ці з цяжкае работы, ці з вялікае работы, няволі. Ідзі ж ты у чыстае по­ле, там стаіць бярозка, пад бярозкай краватка ўбраная, пасцелька засціланая, падушкі прыгатаўляныя, столікі засніланыя, кубачкі паналіваныя. Там табе смачна упіваці і ўядаці, лёгенька аддыхаці, на сінім моры гуляці, русу косу расплятаці, залатушку-скулу разганяці з касцей, мясцей, румянага цела.

Пераказаць тры разы, дуць у адно вуха, у другое вуха, а затым знізу ў верх дунуць тры разы.