Ад залатніка 4

Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь.

Господу Богу помалюся, у Господа Бога попрошу: пераступіце, поможыце (імя) свяшчонай, хрышчонай золотніка ўговораці. Золотнічэ, добры чоловечэ, по жывоту не ходзі, косцей не ломі, под грудзі не подворочай і под бокі не пудпірай, крыві не разгоняй і ў вороцях не стой. Стань на своём месцечку, на золотом крэслечку, дзе цябе маці породзіла, там табе добрэ будзе.

Паўтарыць тры разы, пасля чага тры разы з жывата страсянуць (узяўшы пальцамі) і трохі з того места здвінуцца (напрыклад, на ложку) і поляжаць.

Запісанаў в. Багуцічы ад Сышчанка Вольгі Фамінічіш, 1919 г.н., студэнткай Каленік