Ад нагавору

Iду, Мацер Божую вяду, Мацер Божая ідзет і мяне вядзёт. Іду я ў пуць, ангелы мяне ждуць. Мацер Божая сустракае, сам Гасподзь праважае. Сядзіць Мацер Божая на прыстолі, дзержыць ключы на прыполі. Замыкайцесь, губы, зубы і сядзіце, как аўца, на мяне не молвіце ні аднаго слаўца.