Ад залатніка

Ішоў залатнік мостам, залатым мостам, залатым кіям папіраўся, залатым поясам падперазаўся. У канцы мосту сасна стаіць, на той сасне раса вісіць. Як расе не абсыпацца, залатніку з месца не сустаць, пад грудзьмі не падпіраць, на бакі не раздзімаць. Стань яму на месцы ў залатым крэслі да слушнага разу, да гасподняга часу.