Ад залатніка 3

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Залатнік-залатнічок, красны панічок, ты, залатнік Несцер, стань на сваём месці. Табе, залатнік, не стаяць, жывата не таміць і крыві не раздражаць. Я цябе, залатнік, буду выгаворваць і выдымаць, з буйнага цела, з буйнага жывата народжаную, хрышчоную і малітоўную.