Рожа

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Шла Прасвятая Маць Багародзіца ў утранні і проціў службы. Чьггала кнііу Евангелію, вычытывала скулу-рожу: і родную, і прыродную, і спешную, і смешную, і падуманую, і прастуджаную. Ты, скула-скуланіна, жоўтая жаўтавіна, сіняя сінюга, жоўтая жаўтуха, белая бялюга. Тут табе, скула, не стаяць, не калоць, не балець, не свярбець. А я цябе буду выдымаць і выгаворваць з касці, з буйныя галавы, з ярых вачэй, народжаную, хрышчоную, малітоўную.