Ад звіху (узвіх)

Госпаду Богу памолімся, Ісусу Хрысту паклонімся. Ехаў Ісус Хрыстос із нябёс на сівом кане, конь спатыкнуўся, сустаў ушчаўкнуўся. Шлі тры пані купалі, траўку шчыпалі, сустаў устаўлялі: косці - к касцям, мошчы - к машчам, ізвіх шэпталі. Амінь.

Паўтараць замову тры разы. У час маўлення замовы той, хто яе чытае, павінен сваімі рукамі масіраваць тое месца, якое ў чалавека баліць.